16 сакавіка ў Беларусі вырас курс долара, курс еўра знізіўся
У пятніцу, 16 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9581 да 1,9624 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4203 да 2,4171 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4133 беларускага (у чацвер — 3,4354).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,30%.