А 16-й у жывым эфіры Еўрарадыё філосаф Уладзімір Мацкевіч
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, ахвярамі сталінскага тэрору сталі 600 тысяч жыхароў Беларусі. Сярод знішчаных апынулася як інтэлектуальная эліта краіны — дзеячы беларускага адраджэння 1920-х — так і звычайныя людзі: заможныя сяляне, вернікі, жыхары заходняй часткі краіны, далучанай да СССР у 1939 годзе.
Наша сённяшняе грамадства фактычна падзеленае на дзве часткі: нашчадкі катаў і нашчадкі тых, каго катавалі. Першыя гісторыі рэпрэсій баяцца, таму гэтая тэма застаецца адной з самых закрытых. Другія хацелі б нарэшце даведацца праўду пра машыну, якая паглынула іх сваякоў.
Пік катаванняў прыйшоўся на 1937 год, таму сёлета, праз 80 гадоў з тых сумных падзей, грамадскія актывісты прапануюць абвясціць год памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра тое, як Беларусі "пераварыць" сталінскія рэпрэсіі і развітацца з памылкамі мінулага, пагаворым з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.
Калі ў вас ёсць пытанні да Уладзіміра, дасылайце іх паведамленнямі ў ФБ Еўрарадыё.
Эфір можна паслухаць тут.