16 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
16 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,0457 да 2,0470 беларускага рубля. Курс еўра па-ранейшаму зніжаецца — з 2,2802 да 2,2714 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1033 беларускага рубля (у чацвер — 3,0993).
Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.