17-гадовы А. Рэчыц заняў 8 месца на чэмпіянаце свету па “Вольнай пірамідзе"
17-гадовы Алег Рэчыц заняў 8 месца на чэмпіянаце свету па “Вольнай пірамідзе”, які прайшоў у Кіеве. Як ужо паведамляла Еўрарадыё, беларускі школьнік, навучэнец Мінскай
гарадской вучэльні алімпійскага рэзерву (сам ён ураджэнец Пружанскага
раёна) перамог цяперашняга чэмпіёна свету расіяніна Паўла Мехавова.
Пасля была лёгкая перамога над Ільдарам Мінгазітдзінавым. У ¼ фінала беларус саступіў дасведчанаму гульцу, прадстаўніку Кіргізіі Каныбеку Сагынбаеву.
Як паведаміў Еўрарадыё бацька Алега таксама Алег Рэчыц, з-за таго, што гульня была прайграна Сагынбаеву з лікам 0:6, у беларуса толькі 8-е месца (калі б лік быў іншы, была б надзея заняць нават 5-е месца).
За ўсю гісторыю выступленняў беларускіх прадстаўнікоў на чэмпіянаце свету па “Вольнай пірамідзе” гэта трэці выхад у васьмёрку мацнейшых. Але ніколі ў яе не трапляў 16-гадовы юнак. Безумоўна, гэта поспех Алега Рэчыца.