18 лютага ў Мінск з візітам прыбывае Хаўер Салана
Позна вечарам 18 лютага ў Мінск з афіцыйным візітам прыбудзе вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана.
Гэта будзе першы візіт еўрачыноўніка такога ўзроўню ў Беларусь. Як паведамілі ў прэс-службе Саланы, 19 лютага ён правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.
Паводле папярэдняга парадку дня, запланаваныя сустрэчы Саланы з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, лідэрамі апазіцыйных партый, у прыватнасці кіраўніком руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной.
БелаПАН