18:15 Два гады калоніі — за самастрэл у лесе

У Баранавічах асуджаны паляўнічы, які ў кастрычніку мінулага году паставіў у лесе расцяжку на дзіка. Тады на яе патрапіла жыхарка пасёлка Мір Баранавіцкага раёна, якая пайшла ў лес па грыбы. Пра падрабязнасці — у матэрыяле нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка:
«Да двух гадоў абмежавання волі асуджаны баранавіцкі паляўнічы, на пастаўленым самастрэле якога падарвалася мінулай восенню 22-гадовая дзяўчына. Выбуховае прыстасаванне ён змайстраваў з патронаў ад стрэльбы пасля таго, як «нагледзеўся фільмаў пра аўстралійцаў».

Пра тое, што ён такім чынам спрабаваў паляваць на звера, ніхто не ведаў. Каб пад агонь не патрапіў чалавек, пенсіянер прымацаваў да самастрэла на метровай вышыні перасцерагальную нітку. Але дзяўчыну яна не ўратавала.

Суд улічыў тое, што паляўнічы пакаяўся і што ён незнарок нанёс дзяўчыне цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця. Пацярпелая, нягледзячы на пералом нагі, рваныя раны і апёкі на больш суровым прысудзе не настойвала».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі