18:24 У Жабінцы прастойвае цукровы завод
З-за абмежаванняў паставак цукру ў Расію ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці горадаўтваральнае прадпрыемства апынулася на мяжы крызісу, паведамляе тэлеканал АНТ. На складах цукровага завода захоўваецца больш прадукцыі, чым тут выпускаюць за 3 месяцы. У сувязі з гэтым, прадпрыемству пагражаюць прастоі.
Цяпер тут шукаюць новыя рынкі збыту прадукцыі. У той жа час мясцовыя ўлады вырашаюць, як дапамагчы людзям у выпадку скарачэння галоўнай гарадской вытворчасці, што прывядзе да звальнення вялікай колькасці працоўных.
Нагадаем, у выніку беларуска-расійскіх перамоў, якія адбыліся ў Маскве 17 студзеня, было дамоўлена, што наша краіна сёлета амаль удвая абмяжуе пастаўкі цукру ў Расію — да 180 тысяч тон. У наступным годзе пастаўкі скароцяцца да 100 тысяч тон.