18:35 Нацбанк Беларусі зацвердзіў новыя правілы выкарыстання web-money

Нацыянальны банк Беларусі зацвердзіў новую рэдакцыю Правілаў ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма. Як паведамілі ў Нацбанку, абноўлены дакумент дазволіць забяспечыць больш празрыстыя і зручныя ўмовы работы для банкаў і іх кліентаў у рамках норм беларускага заканадаўства пры выкарыстанні сучасных сродкаў плацяжу, і ў прыватнасці электронных грошай.

Аперацыі з электроннымі грашыма ўключаюць у сябе іх эмісію, распаўсюджванне, выкарыстанне і пагашэнне толькі ў беларускіх рублях і толькі беларускімі банкамі.

Дапоўнены палажэнні, што тычацца ўзаемадзеяння эмітэнтаў электронных грошай і іх агентаў.

Максімальная сума адной аперацыі ўстаноўлена ў памеры, што не перавышае 30 базавых велічынь, у той жа час знята абмежаванне па максімальна магчымай суме, што захоўваецца на адным носьбіце электронных грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі