18:40 Беларускай мовы і літаратуры ў школах стане яшчэ менш

У Міжнародны дзень роднай мовы ў газеце “Звязда” быў надрукаваны усхваляваны ліст былой настаўніцы гісторыі Валянціны Герасімавай з вёскі Жылічы. На новы план, які тычыцца скрачэння аб’ёму выкладання ў школах беларускай літаратуры і мовы, яна паскардзілася і нашаму радыё: “Сёння ў нашай мовы цяжкае становішча: я зыходжу з тых звестак, што дала мне завуч школы, у якой я працавала. Мы ўзялі вучэбныя планы на гэты год і, відаць, на наступны.

Гадзіны на выкладанне беларускай мовы і літаратуры маюць тэндэнцыю да скарачэння. Цяпер на навучэнне родных мовы і літаратуры адводзіцца ў 8-м класе — 105 гадзін на
год, у 9-м таксама 105, у 10-11-м класах — 95.

А паводле новага плану
, адпускаецца толькі 70 гадзінаў на год. Гэта значыць, скарачаецца колькасць гадзінаў на вывучэнне беларускай літаратуры. А я лічу, што без літаратуры не можа быць чалавека.

Такую палітыку я лічу недальнабачнай. Лічу яе здарадай ў адносінах і да нацыі, і да мовы, і да дзяржавы, і да радзімы”
.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі