19 траўня ў Лідзе пройдуць конныя баі

19 траўня ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці пройдзе фэст рыцарскіх баёў «Меч Лідскага замка».
У ім мусяць узяць удзел 45 рыцарскіх клубаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Упершыню ў нашай краіне можна будзе ўбачыць конныя баі, у тым ліку групавыя.

Таксама адбудуцца турнір лучнікаў, конкурс па кіданні дзіды. На фестывалі будуць арганізаваныя выставы, прысвечаныя сярэднявечнай артылерыі, тэхніцы, мэблі, адзенню, таксама пройдзе канцэрт гуртоў, якія выконваюць старажытную музыку.  

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі