19:24 Расія адмаўляецца ад беларускага мяса

Нягледзячы на падпісаныя на 2007 год дамовы, ніводнага кілаграма мяса з гаспадаркі “Мір”, што ў Баранавіцкім раёне, у саюзную краіну пакуль не пастаўлена.

 Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Анатоль Кокыш, летась яны працавалі з некалькімі маскоўскімі фірмамі. Умовы супрацоўніцтва былі выгаднымі, дый цэны былі прымальныя — 3 долары 14 цэнтаў за кілаграм. У мінулым годзе ў Маскву было адпраўлена 417 тон высакаякаснай ялавічыны на суму 1 мільён 250 тысяч долараў.


Сёлета расійскія партнёры заявілі, што браць прадукцыю згодныя толькі па 2 долары 60 цэнтаў, у той час як яе сярэдні кошт нават у Беларусі складае 2 долары 80 цэнтаў за кілаграм. Па словах начальніка аддзела маркетынгу прадпрыемства, зніжэнне кошту звязана з тым, што на расійскім рынку з’явіліся ўкраінскія пастаўшчыкі.

 


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі