19:28 Мілінкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмакратычных сіл

Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмакратычных сіл, бо там не будуць выбіраць лідэра апазіцыі. Палітык прызнаў, што не здолеў аб’яднаць дэмакратаў. Кангрэс ён параўнаў з “унутранымі разборкамі”.
У сваім звароце ён піша, што лідэры палітычных партый збіраюцца на Кангрэс, каб адмовіцца ад адзінага лідэра і ўвесці прынцып ратацыі. Кожны кіраўнік партыі будзе ўзначальваць кааліцыю некалькі месяцаў. Аднак палітык заявіў, што гатовы прыняць удзел у Кангрэсе, толькі калі на ім будзе абраны лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл з дастатковымі паўнамоцтвамі.

Такая заява можа азначаць, што Мілінкевіч самастойна склаў з сябе званне “адзінага”. Нагадаем, што менавіта на Кангрэсе ў кастрычніку 2005 году ён быў абраны адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад міжпартыйнай кааліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі