19:30 Кожнага беларуса вылечаць за 185 долараў
На кожнага жыхара
Беларусі сёлета сістэма аховы здароўя плануе выдаткаваць каля 397 тысяч рублёў,
альбо каля 185 долараў. У дзень гэта складзе крыху больш за 1 тысячу рублёў.
Па
словах міністра аховы здароўя Васіля Жарко, у мінулым годзе кожны беларус наведаў
лекара ў сярэднім 12 разоў. Атрымліваецца, кожны прыём абышоўся прыкладна ў 13
долараў.
Дарэчы, сярэднямесячны заробак беларускіх медыкаў летась склаў 243 долары.