19:30 Украіна і Беларусь падпішуць энергетычны мемарандум

Падчас будучай сустрэчы прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі з Аляксандрам Лукашэнкам будзе падпісаны энергетычны мемарандум. У цэлым плануецца падпісаць 5 дамоў.

У прыватнасці, у сферы энергетычнага супрацоўніцтва, па перадачы асуджаных асоб, аб пункце перасячэння мяжы ў раёне Чарнобыльскай АЭС, у сферы сельскай гаспадаркі і консульскай канвенцыі.


Па словах намесніка кіраўніка сакратарыята ўкраінскага прэзідэнта Аляксандра Чалага, энергетычны мемарандум носіць дэкларатыўны характар: пасля яго падпісання можна будзе канкрэтна гаварыць аб пастаўках электраэнергіі, нафты, аб супрацоўніцтве ў газавай сферы.


Дакладная дата сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны, па словах намкіраўніка прэзідэнцкага сакратарыята, удакладняецца па дыпламатычных каналах, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі