19:32 Збітага салдата перавядуць служыць бліжэй да хаты

Хлопец выпісваецца са шпіталя, а ў дачыненні да прапаршчыка, які яго збіў, распачалі крымінальную справу.

Нагадаем, збітага салдата на дарозе ў сталічным мікрараёне Уручча, дзе размешчана Ваенная акадэмія, падабраў выпадковы кіроўца. У шокавым стане яго даставілі ў неўралагічнае аддзяленне вайсковага шпіталя.


Салдата жорстка збіў прапаршчык-кантрактнік, пасля чаго пацярпелы ўцёк у лес і выйшаў ды трасы. У чацвер пра гэту гісторыю напісала газета “Комсомольская правда в Беларуси», журналісты якой паведамілі бацькам салдата пра здарэнне.


У пятніцу яго маці прыехала з вёскі з Магілёўскай вобласці да сына. Лекары гавораць, што ў хлопца толькі нязначныя пашкоджанні, і ў войску ён служыць працягне. Яго перавядуць у частку бліжэй да хаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі