2 сакавіка ў Беларусі выраслі курс долара і еўра
У пятніцу, 2 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9587 да 1,9595 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3896 да 2,4032 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4599 беларускага (у чацвер — 3,4672).
Як паведамляла Еўрарадыё, у першы дзень вясны курс долара працягваў рост, а вось курс еўра знізіўся.