20 гадоў таму "Крамбамбуля" запісвала "Belle" з мюзікла "Notre-Dame de Paris"

Вольский, Михалок и Куллинкович / Сергей Червяков
Вольский, Михалок и Куллинкович / Сергей Червяков

20 гадоў таму на хвалі папулярнасці мюзікла "Notre-Dame de Paris" у Беларусі запісвалі свой кавер на галоўны яго хіт — "Belle". Трыо артыстаў, якія падпісаліся на гэтую працу, — Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок і Аляксандр Кулінковіч, якія ў той час уваходзілі ў супергурт "Крамбамбуля".

Запіс "Belle" павінен быў дапамагчы прасоўваць другі альбом "Крамбамбулі". Але дамовіцца пра аўтарскія правы не атрымалася. Музыкі працавалі ў студыі, але запіс не выйшаў, а потым быў страчаны. Песню некалькі разоў выконвалі на канцэртах.

Затое захавалася відэа з бэкстэйджа. Глядзіце, як гэта было!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі