20 жніўня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія прайшлі 20 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,0524 да 2,0584 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,2759 да 2,2803 беларускага рубля. Павялічыўся і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,0864 беларускага рубля (у панядзелак — 3,0842).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,16%.