20:17 Грып апанаваў 22 раёны Беларусі
Яшчэ ў трох раёнах Беларусі аб’яўлена эпідэмія грыпу. Гэта
Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласці, Пухавіцкі і Стаўбцоўскі раёны Мінскай
вобласці.
Агулам на ўчорашні дзень эпідэмія ахапіла 22 адміністрацыйныя тэрыторыі
краіны.
Акрамя згаданых, гэта — Наваполацк, Гомель, Мазыр, Рэчыца, Мінск,
Маладзечна, Барысаў, Магілёў, а таксама Івацэвіцкі, Светлагорскі, Добрушскі,
Рэчыцкі, Веткаўскі, Калінкавіцкі, Маладзечанскі, Мазырскі, Барысаўскі,
Валожынскі і Касцюковіцкі раёны.
У гэтых рэгіёнах вынесены пастанаўленні
галоўных санітарных лекараў пра ўзмацненне мерапрыемстваў па барацьбе з грыпам
і іншымі рэспіратарнымі інфекцыямі.