20:19 Беларусы будуць пахнуць даражэй

Ад пачатку красавіка кошты на парфуму ў Беларусі павысяцца напалову.  Прычына ў тым, што з гэтага часу прадпрымальнікі змогуць гандляваць парфумна-касметычнай прадукцыяй толькі пры наяўнасці ліцэнзіі на знешнегандлёвую дзейнасць.

Такую ліцэнзію не можа атрымаць звычайны бізнэсовец. Да таго ж, яна выдаецца на кожную назву тавару. У выніку, права пастаўляць парфуму ў Беларусь атрымалі толькі 43 буйныя фірмы. Астатнім давядзецца выкупляць тавар у іх.

Як прагназуюць самі індывідуальныя прадпрымальнікі, элітная парфума можа падаражаць як мінімум на 50 адсоткаў, а недарагая - знікнуць з рынкаў увогуле. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі