20:46 Віку Мароз перавучваюць па-руску
У Італіі разгараецца сціхлы скандал з беларускай Вікай Мароз, якую ў верасні хавала ў сябе сям’я Джуста. Італьянскія газеты апублікавалі матэрыялы расследавання беларускай пракуратуры.
У іх сцвярджалася, што італьянская сям’я прымушала дзяўчынку хлусіць і пераказваць прыдуманыя сцэны прымусу. Алесандра Джуста і Марыя-К’яра Барначын абвясцілі, што абураныя такімі заявамі.
Газета “Комсомольская правда в Беларуси” звязалася з беларускай сям’ёй, у якой цяпер жыве дзяўчынка. Віка называе італьянцаў сваімі бацькамі, тэлефануе ім.
У школе, дзе Віка вучыцца ў трэцім класе, яна мае цяжкасці з навучаннем. Раней яна вучылася па-беларуску, а цяпер патрапіла ў расійскамоўную ўстанову.