21 чэрвеня ў Беларусі вырас курс расійскага рубля
Па выніках таргоў, якія адбыліся 21 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША па-ранейшаму падае — з 2,0489 да 2,0417 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,3134 да 2,307 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2352 беларускага рубля (у чацвер — 3,2344).
Курс беларускага рубля да кошыка валют ўмацаваўся на 0,15%.