21:24 Іран будзе ставіць ГЭС на Нёмане

У пятніцу Гродна наведала дэлегацыя бізнесоўцаў з Ірана. У "Гроднаэнерга" паведамілі, што галоўнай тэмай перамоў з імі стане ўдзел іранцаў у пабудове новай гідраэлектрастанцыі на Нёмане.

Будоўля мусіць распачацца сёлета і патрабуе каля 22 мільёнаў долараў. Намеснік галоўнага інжынера “Гроднаэнерга” Віктар Мікуліч кажа, што гродзенскіх энергетыкаў цікавіць як фінансавы, так і тэхналагічны аспекты патэнцыяльнага супрацоўніцтва.


Пад ціскам грамадскасці 5 гадоў таму энергетыкі былі вымушаны кардынальна перарабляць праект ГЭС на Нёмане ў бок экалагічнасці. Зараз праект патрабуе выкарыстання тэхналогій, аналагаў якіх на Гродзеншчыне няма.


Зміцер Цімашэвіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі