21:33 Івацэвіцкія міліцыянты шукаюць мільён долараў

У дачыненні да Віктара Крываля, дырэктара сельскай гаспадаркі “Адраджэнне” у Івацэвічскім раёне, распачата крымінальная справа за махлярства у асабліва вялікіх памерах.

 Яго абвінавачваюць у тым, што летась узяў у адным з мінскіх банкаў крэдыт у 2,5 мільярда рублёў і не вярнуў іх. Грошы, па словах супрацоўнікаў групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Івацэвіцкага аддзела ўнутранных спраў, распусціліся ў паветры.


Куды падзеўся (калі падлічыць у эквіваленце) мільён долараў, цяпер высвятляюць супрацоўнікі папярэдняга расследвання Міністэрства ўнутранных спраў Беларусі. Следчыя івацевіцкай міліцыі маюць сведкаў, што Крываль махляваў не толькі ў Івацэвічах, але і ў суседніх Пінску, Баранавічах, Брэсце.


І звяртаюцца да жыхароў рэгіена з просьбай, калі яны страцілі свае грошы ў супрацоўніцтве з Крывалем, паведаміць пра гэта ў аддзел унутраных спраў.


Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі