22 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы еўра і расійскага рубля
У пятніцу, 22 чэрвеня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0076 да 1,9961 беларускага рубля. Курс еўра наадварот вырас — з 2,3177 да 2,3275 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1586 беларускага (у чацвер — 3,1463).
Курс беларускага рубля аслабеў да кошыка валют на 0,08%.