22-гадовага расіяніна затрымалі ў Мінску за інтымную перапіску з непаўналетнімі
У Мінску міліцыянты затрымалі маладога расіяніна. Нагодай стаў зварот бацькоў 12-гадовай дзяўчынкі, паведамляе прэс-служба МУС.
Бацькі распавялі, што ў мабільніку дачкі выявілі перапіску з невядомым. Суразмоўца угаворваў дзяўчынку пераслаць яму свае фатаграфіі інтымнага характару.
Неўзабаве праваахоўнікі выявілі, што перапіску вёў 22-гадовы грамадзянін Расіі. У Мінску ён працаваў мулярам. Пры перапісцы ў інтэрнэце ён называўся падлеткам — дзяўчынкай або хлопчыкам. У размовах ён угаворваў дзяўчат фатаграфавацца ў аголеным выглядзе.
У пакоі, дзе пражываў малады чалавек, забралі мабільны тэлефон і два ноўтбукі. У іх выяўлена каля 40 перапісак з дзяўчынкамі ва ўзросце 9-14 гадоў. Акрамя таго ў мабільніку расіяніна знайшлі каля 100 інтэрнэт-спасылак на парнаролікі з удзелам дзяцей. Паведамляецца, што гэтымі спасылкамі хлопец дзяліўся з непаўналетнімі ў адной з сацсетак.
Хлопца змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ).
Матэрыялы праверкі накіраваныя Следчы камітэт, які дасць прававую ацэнку яго дзеянням.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.