22 лістапада курс долара ў Беларусі крыху знізіўся
У сераду, 22 лістапада, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся з 2,0047 да 2,0031 беларускага рубля. Курс еўра наадварот вырас — з 2,3539 да 2,3553. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3939 беларускага (у аўторак — 3,3743).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,26%.
У першыя тыдні лістапада курс долара рос і пераадолеў бар'е у 2 рублі. Апошнія дні курс долара крыху вагаецца.