22 траўня ў Мінску збярэцца кантактная група па Украіне

У пятніцу, 22 траўня, у Мінску адбудзецца паседжанне кантактнай групы па мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Украіны, Расіі, АБСЕ і самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР" (афіцыйныя запрашэнні атрымалі Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнега). Верагодна, адным з самых галоўных пытанняў для абмеркавання будзе абмен палоннымі "ўсіх на ўсіх".

Апошні раз кантактная група збіралася ў Мінску 6 траўня. Тады было вырашана, што пачнецца праца падгруп па бяспецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках мінскага пагаднення, а каардынатарамі гэтых падгруп стануць прадстаўнікі АБСЕ. На мінулым тыдні ў Мінску збіралася эканамічная падгрупа, абмяркоўваліся пытанні выплаты пенсій і аднаўлення банкаўскай сістэмы на Данбасе.

19 траўня ў Мінску засядалі дзве падгрупы кантактнай групы па мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне — па бяспецы і гуманітарных пытаннях (гл. відэа). Якраз абмяркоўвалася пытанне абмену палоннымі на Данбасе паміж украінскімі сілавікамі і сепаратыстамі (у фармаце "ўсіх на ўсіх").

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі