22 жніўня ў Беларусі патаннелі долар і еўра

22 жніўня ў Беларусі патаннелі долар і еўра

22 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,0566 да 2,0546 беларускага рубля. Еўра таксама патаннеў — з 2,2810 да 2,2794 беларускага рубля. Затое заўважна вырас курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1313 беларускага рубля (у сераду — 3,1056).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,39%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі