Аўтобусы з сілавікамі з'ехалі ад Вярхоўнай Рады, пакінулі вадамёты (відэа)
Яшчэ ўчора ўкраінскі парламент прыняў пастанову аб вывадзе сілавікоў з Кіева ў месцы іх дыслакацыі.
У пятніцу міліцэйскія аўтобусы масава з'ехалі з урадавага кварталу, паведамляе "Громадске.тв". На прамой трансляцыі канала было відаць, як шэраг белых аўтобусаў ад'язджае ў невядомым накірунку.
Тым часам журналісты разбіралі пакінутыя сілавікамі каля Вярхоўнай Рады каскі.
Сілавікі пакінулі каля Вярхоўнай Рады вадамёты. Але пазней іх забралі.
Фота з сацыяльных сетак.