25 чэрвеня ў Беларусі патаннелі долар і еўра
Па выніках таргоў, якія прайшлі 25 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,0352 да 2,0351 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,3169 да 2,3167 беларускага рубля. Павялічыўся толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2525 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2365).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,23%.