25 кастрычніка ў Беларусі вырас толькі курс долара
25 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,0424 да 2,0453 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,2757 да 2,2730 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама паменшаў: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1964 беларускага рубля (у чацвер — 3,1995).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.