26 лютага ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У панядзелак, 26 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9593 да 1,9556 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,4086 да 2,4081. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4943 беларускага (у пятніцу — 3,4625).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,41%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу курсы долара і еўра таксама знізіліся.