26 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія прайшлі 26 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0566 да 2,0580 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2759 да 2,2884 беларускага рубля. Курс расійскай валюты панізіўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1197 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1349).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,12%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.