27 лютага ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас
У аўторак, 27 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9556 да 1,9537 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,4081 да 2,4101 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5084 беларускага (у панядзелак — 3,4943).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,18%.
У апошнія дні курсы долара і еўра ў Беларусі зніжаліся. Апошні раз курс долара вырас 22 лютага.