27 сакавіка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас
У аўторак, 27 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9474 да 1,9464 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,4114 да 2,4217 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4046 беларускага (у панядзелак — 3,4180).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.