28 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія прайшлі 28 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,2340 да 2,2391 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,4406 да 2,4675 беларускага рубля. Патаннела толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3406 беларускага (у чацвер — 3,4025).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,61%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.