28 студзеня ў Беларусі будзе ад 7 градусаў марозу
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё, архіўнае фота
У суботу, 28 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У многіх раёнах пройдзе невялікі снег, мокры снег. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 марозу. Удзень чакаецца ад -4 да +1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.