28 жніўня беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

28 жніўня беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

27 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 
 
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0655 да 2,0796 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,2937 да 2,3016 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1234 беларускага рубля (у аўторак — 3,1146).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,42%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі