29 снежня ў Беларусі чакаюцца туман, мокры снег і парывісты вецер
Зіма ў Беларусі / БЕЛТА
У чацвер, 29 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам прагназуюцца снег, мокры снег, дождж. Месцамі будзе туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, умераны да парывістага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 марозу да 3 цяпла, удзень будзе 0...+6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.