3 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
У аўторак, 3 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павысіўся — з 2,2342 да 2,2353 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,4703 да 2,4687 беларускага рубля. Вырас і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3674 беларускага (у панядзелак — 3,3663).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,18%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.