30 сакавіка ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся
У пятніцу, 30 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9568 да 1,9501 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,4087 да 2,4032 рубля. Курс расійскага рубля вырас. Сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,4023 беларускага (у чацвер — 3,3893). У выніку беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.