30 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

30 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

Па выніках таргоў, якія прайшлі 30 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0343 да 2,0348 беларускага рубля. Еўра таксама падаражэў — з 2,2617 да 2,2668 беларускага рубля. Вырас і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2120 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2044).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі