31-гадовага брастаўчаніна затрымалі за інтымную перапіску з непаўналетнімі
Брастаўчанін уступаў у інтымную перапіску з непаўналетнімі дзяўчатамі, ілюстрацыйнае фота
50 чалавек мужчыну праігнаравалі, аднак тры дзяўчыны ўступілі з ім у перапіску.
31-гадовага брастаўчаніна вінавацяць у распусных дзеяннях у адносінах да заведама непаўналетніх і вырабе і распаўсюдзе парнаграфіі, паведамляе Следчы камітэт.
Міліцыя звярнула ўвагу на мужчыну, які праз інтэрнэт шукаў падпрацоўку ў якасці закладчыка наркотыкаў. Міліцыянты прыйшлі да яго і падчас агляду яго смартфона і ноўтбука ў месенджарах знайшлі інтымныя перапіскі з непаўналетнімі.
Выявілася, што мужчына знаёміўся з падлеткамі на розных інтэрнэт-пляцоўках і прапаноўваў працягнуць перапіску ў Telegram. Больш за 50 спробаў знаёмстваў праваліліся: мужчыну ці блакавалі, ці ігнаравалі яго паведамленні. Аднак урэшце яму пашанцавала: дзве 15-гадовыя і адна 14-гадовая дзяўчынкі ўступілі ў перапіску.
Брастаўчанін нейкі час перапісваўся на адцягненыя тэмы, а потым паведамляў пра сваё жаданне ўступіць у сэксуальныя адносіны, прапаноўваў сумесны шпацыр, кіно, масаж, а таксама перасылаў непрыстойныя фота. Пры гэтым мужчына ведаў пра юны ўзрост дзяўчат, бо яны ўказвалі ў перапісцы.
Выяўлена, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, знаходзіцца на ўліку ў лекара нарколага.
Цяпер яго ўзялі пад варту. Брастаўчаніну пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.