31 кастрычніка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

31 кастрычніка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У аўторак, 31 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9722 да 1,9741 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,2918 да 2,2970. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3972 беларускага (у панядзелак — 3,4079).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 30 кастрычніка, курс долара знізіўся на 0,12 капейкі, курс еўра таксама знізіўся — на 0,17 капейкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі