31 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
31 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,0348 да 2,0350 беларускага рубля. Еўра таксама даражэе — з 2,2668 да 2,2684 беларускага рубля. Расійская валюта наадварот патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2079 беларускага рубля (у аўторак — 3,2120).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.