38% баранавіцкіх прызыўнікоў непрыдатныя да службы

Колькасць непрыдатных да вайсковай службы па стане здароўя расце з году ў год, паведамілі баранавіцкія спецыялісты. “Сёлета такіх 235 з 620, то бок каля 38%. Паводле статыстыкі, бальшасць юнакоў пакутуе на хваробы костак, мышцаў, крывазвароту і страўніка” – распавёў карэспандэнту Еўрарадыё прадстаўнік ваенкамату.  9 чалавек увогуле не з’явіліся на прызыўную камісію. Ім пагражае адказнасць — да 2 гадоў пазбаўлення волі. Летась за такое парушэнне быў аштрафаваны на 40 базавых велічыняў адзін чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі