4 лютага ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра
4 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1483 да 2,1480 беларускага рубля. Курс еўра таксама зменшыўся — з 2,3781 да 2,3747 беларускага рубля. А вось расійская валюта падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3847 беларускага (у панядзелак — 3,3626).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,29%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.