53-е месца — найлепшы вынік беларусак у біятлонным спрынце

53-е месца заняла Людміла Калінчык, якая зрабіла два штрафныя колы і прайграла лідару 1 хвіліну 52 секунды. У Надзеі Скардзіна 61-е месца (3 штрафных колы), Анастасія Каліна на 75-м месцы (2 штрафных колы) і Анастасія Дубарэзава — на 93-м (5 промахаў).



У гонцы не прымала ўдзел Дар’я Домрачава, якая рыхтуецца да Алімпіяды ў Сочы. Вядомая беларуская біятланістка прапускае этап кубка свету ў Ансі.

Перамагла ў спрынце швейцарка Селін Гаспарын, другое месца ў фінкі Кайсы Макярайнен і трэцяе ва ўкраінкі Валянціны Семярэнка (Украіна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі