6 красавіка ў Беларусі будзе да +17 і моцны вецер
У Беларусі чакаецца пацяпленне / pixabay.com
У чацвер, 6 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж. Месцамі прагназуецца слабы туман, на захадзе — слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца.
Удзень пераважна па подўні Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Удзень прагназуецца парывісты вецер, па паўднёвым усходзе яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 па захадзе да +8 па ўсходзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да 11-17 цяпла, у заходніх раёнах будзе 7-10 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.